Затрыманне адбылося сёння, 7 красавіка, а 20:20.Цяпер актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» знаходзяцца ў апорным пункце на станцыі метро Купалаўскай. Юнакі паспелі паведаміць паплечнікам, што ў іх апісваюць асабістыя рэчы, пратаколы пакуль што не складалі, паведамляе сайт арганізацыі.
Зміцер Крамянецкі і Міхась Мускі адмаўляліся праходзіць вобшук без панятых, але нейкі прапаршчык і старшы сяржант, што адмовіліся прадстаўляцца і нават схавалі свае бэджы, правялі дагляд прымусова.
Прычыны затрымання невядомыя — юнакі спакойна чакалі цягнік на станцыі Купалаўскай. Адзін з міліцыянтаў, старшы сяржант па званні, паведаміў, што хлапцоў спынілі для дагляду. На заплечніках былі нашыўкі «Малады фронт».з бел-чырвона-белым сцягам і крыжам Еўфрасінні Полацкай.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары