08.04.2012 / 23:05

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш даслаў чытач 15

7 красавіка, у гадавіну смерці Ларысы Геніюш, актывісты «Маладых дэмакратаў» правялі яе памінанне на зэльвенскіх могілках.

7 красавіка мінскія актывісты «Маладых дэмакратаў» наведалі магілу вядомай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш.

Ларыса Геніюш — легенда беларускай паэзіі, прыклад высокай чалавечай маральнасці, ахвярнай хрысціянкі і сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны.

Нарадзілася 27 ліпеня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы Гродзенскай губерні. Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). У 1937–1948 жыла ў Празе. Муж там працаваў доктарам, і яна паезала за ім. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада БНР. 5 сакавіка 1948 саветы арыштаваля яе.

Пасля былі допыты у СІЗА КДБ пад кіраўніцтвам міністра дзяржбяспекі Цанавы, турэмныя выпрабаванні. Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Нягледзячы на гэта, Ларыса Геніюш не зламалася. Пасля частковай рэабілітацыі, была вызвалена з турмы, з 1956 году пасялілася разам з мужам у Зэльве (Гродзенская вобласць).

7 красавіка 1983 г. Ларысы Геніюш не стала. У знак павагі да гэтага чалавека, насуперак волі мясцовай улады, тысячы людзей прыйшлі да яе, каб развітацца і правесці ў апошні шлях. Памяць аб Геніюш застаецца ў сэрцах беларусаў.

Вершы Ларыса Геніюш пісаць пачала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца — у 1939 годзе ў беларускіх перыядычных выданнях «Ранiца», «Беларускi работнiк», «Новы шлях» . У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii «Ад родных ніў» . Працягвала пісаць вершы i ў зняволеннi. Пасля развалу таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў.

Ларыса Геніюш будзе жыць у памяці народу, пакуль жыў будзе беларус.

У гадавіну смерці Геніюш, дэлегацыя мінскіх «Маладых дэмакратаў» зладзіла памінанне паэтэсы, ля яе магілы ў Зэльве. Юнакі завіталі і да сёмага дома на вуліцы Савецкай, дзе жылі Геніюшы.

Прысутны

0
Кнехт / Адказаць
08.04.2012 / 23:18
Ларыса Геніюш — легенда беларускай паэзіі, прыклад высокай чалавечай маральнасці, ахвярнай хрысціянкі і сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны ================= Сапраўды так. Беларусам пашанцавала, што ў іх ёсць Ларыса Геніюш. Некалі, ў беларускай Беларусі вершы вялікай паэткі беларускія дзеткі будуць завучваць на памяць і праносіць праз усё жыццё.
0
Вiльня наша! / Адказаць
08.04.2012 / 23:58
Няскораная. (Ларыса Геніюш) http://www.youtube.com/watch?v=ZcuMW2A6nCs
0
Melaman / Адказаць
09.04.2012 / 00:45
Сымбалічна, бо я ў гэтыя дні чытаю новую кнігу - Ларыса Геніюш "Дісты з Зэльвы", толькі што выйшла ў "Гарадзенскай бібліятэцы", салідны том 500 стар. Столькі адкрыцьцяў пра савецкі рай, аб якім усё яшчэ "мараць пэнсыянэры ў тралейбусах", дык вось шчасьлівая хрушчоўская оттепель: "Я цяжка хварэю… Усё нэрвы, хацелася б адпачыць у добрай санаторыі, але гэта ня ў нашых магчымасьцях… Мы нікуды ня езьдзім. Мой муж (67 гадоў) не на пэнсіі, бо ня мае стажу. Многа гадоў працы яму не залічваюць. Пайшоў бы і цяпер, але за 60 рублёў мы не пражывем… У нас усё даражэе. Сьвініна была па 2 руб. 20 кап., цяпер 3.50. Убораў можна не купляць, але есьці-то трэба… Мужу прызналі пэнсію 54 руб 5 кап. Яму не залічылі безьліч стажу, таму да поўнага бракуе нешта 2 гады. Дазволена яму дапрацаваць стаж толькі ў калгасе… Хоць бы мне доўга ня жыць, бо на дваіх гэтай пэнсіі ня хопіць…" Сьветлая памяць Вялікай Паэтцы!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру