08.04.2012 / 20:41

Стартаваў рэйс «Тытанік-2» 5

Круізны лайнер «Балморал» узяў на борт 1309 пасажыраў — колькі і «Тытанік» 100 год таму.

Круізны лайнер «Балморал» адправіўся з брытанскага Саўтгемптана ў гонар стогадовага юбілею першага і апошняга рэйса парахода «Тытанік». «Балморал» у дакладнасці паўторыць маршрут «Тытаніка». У дзень гібелі парахода, 14 красавіка, калі, як чакаецца «Балморал» падыдзе да месца, дзе здарылася трагедыя і дзе на акіянскім дне спачываюць парэшткі легендарнага лайнера, удзельнікі мемарыяльнага рэйса зробяць памінальную службу.

На судне знаходзяцца 1309 пасажыраў — дакладна такая колькасць, як на «Тытаніку». У меню карабельнага рэстарана — тыя ж стравы, якія калісьці прапаноўвалі людзям, што здзяйснялі падарожжа на «Тытаніку».

0
Рацыя / Адказаць
08.04.2012 / 21:25
У меню карабельнага рэстарана — тыя ж стравы, якія калісьці прапаноўвалі людзям, што здзяйснялі падарожжа на «Тытаніку». ============================================ Дзеля гэтага варта было б пракаціцца. Толькі дзеля гэтага.
0
Знаўца / Адказаць
08.04.2012 / 21:49
[дзякуй, першае паправілі, а на 1309 настойвае Бі-Бі-Сі - вэб-рэдактар]
0
Кірыл / Адказаць
08.04.2012 / 22:48
[дзякуй паправілі -- вэб-рэдактар]
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру