Па словах чыноўніка, гэта стратэгія развіцця і асваення тэрыторыі на перспектыву. «У першую чаргу генеральным планам прадугледжваецца ўшчыльненне забудовы, другім этапам — асваенне прылеглых тэрыторый», — заявіў галоўны архітэктар Магілёва.

Генплан распрацаваны да 2030 года з вылучэннем першага этапу да 2020 года. Згодна з праектам, у 2020 годзе ў Магілёве будзе жыць 379 тыс. чалавек, у 2030 годзе — 394 тысячы. Тэрыторыя горада з 11 850 гектараў вырасце да 2030 года да 14 166 гектараў.

Прадстаўнікі грамадскасці, якія прысутнічалі на прэзентацыі праекта, сказалі пра неабходнасць захаваць аэраклуб, выказалі здзіўленне з нагоды пераводу ў зону шматкватэрнай забудовы прыватнага сектара ў раёне вуліцы Кірава за чыгуначным вакзалам, а таксама падкрэслілі неабходнасць палягчэння транспартнай нагрузкі ў цэнтры горада з перспектывай ператварэння яго ў пешаходную зону.

«Мяне цікавіла зона гістарычнага цэнтра, — цытуюць Naviny.by старшыню Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. — Наступнай за генпланам павінная быць распрацоўка праекта дэталёвай планіроўкі і комплексных навуковых даследаванняў тых лакун гістарычнага цэнтра, якія не асвоеныя. Я знайшоў разуменне і думаю, мы будзем супрацоўнічаць у гэтым з выканкамам».

У цяперашні час праект генплана праходзіць розныя экспертызы і разглядаецца шэрагам міністэрстваў. Грамадскае абмеркаванне новага генплана Магілёва пачнецца 9 красавіка і будзе доўжыцца два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?