У прыватнасці, як паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце міністраў Генадзь Балбатоўскі, калі летась сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складаў прыкладна 800 тыс. рублёў,

то сёлета ён дасягне арыенціровачна 1,5 млн. рублёў.

Балбатоўскі адзначыў, што кошт будзе вар’іравацца ў залежнасці ад установы. Так, у Мінскай вобласці пуцёўкі традыцыйна таннейшыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі. У той жа час у Мінску і летась былі лагеры, знаходжанне ў якіх абыходзілася больш за мільён рублёў.

Паводле слоў спецыяліста,

датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патаненне адной пуцёўкі ў 2012 годзе, як і ў мінулым, складзе прыкладна 40% ад агульнага кошту.

У якасці датацыі на пуцёўку ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем у 2012 годзе выдзелена 605 тыс. рублёў, з дзённым знаходжаннем — 230 тыс., у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — 235 тыс. рублёў.

Памеры гэтых датацый у 2011 годзе складалі адпаведна 310 тыс., 130 тыс. і 135 тыс. рублёў.

***

    Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, сёлета на летніх канікулах у лагерах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання змогуць аздаравіцца 401,6 тыс. дзяцей: у Мінску — 77,9 тыс.; у Мінскай вобласці — 64,5 тыс.; у Брэсцкай — 63,4 тыс.; у Віцебскай — 55,2 тыс.; у Магілёўскай вобласці — 48,7 тыс.; у Гродзенскай — 48,5 тыс.; Гомельскай — 43,4 тыс. дзяцей.
    Чакаецца, што ў лагерах з дзённым знаходжаннем летам адпачнуць 218,2 тыс. дзяцей, з кругласутачным знаходжаннем — 178,2 тыс., у профільных лагерах — амаль 31 тыс. дзяцей.
    За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем будуць аздароўленыя 5 тыс. дзяцей, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, і 227 дзяцей ваеннаслужачых і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Летась у аздараўленчай кампаніі ўдзельнічалі 418,9 тыс. беларускіх школьнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?