Галоўныя паркі Мінска — Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў — рыхтуюцца да адкрыцця сезону атракцыёнаў.
Аб гэтым паведаміў галоўны інжынер УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» Юрый Ганчароў.

Зараз поўным ходам ідзе працэс раскансервацыі атракцыёнаў, распавёў Юрый Ганчароў. Спецыялісты правяраюць ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, праводзяць грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. У выпадку неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы мяняюць. Пры ўмове захавання нормаў бяспекі Дзяржпрамнагляд выдае дазвол на запуск атракцыёнаў.

Што тычыцца даты адкрыцця сезону атракцыёнаў, то галоўны інжынер адзначыў, што ўсё будзе залежаць ад умоў надвор’я.

«Такой халоднай вясны даўно не было. Папярэдне, сезон атракцыёнаў плануецца адкрыць 14 красавіка, калі не падвядзе надвор’е», — сказаў Юрый Ганчароў.

На балансе УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца больш за 40 атракцыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?