Беларусі неабходна ўмацоўваць адносіны з краінамі «далёкай дугі», сказаў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў у эфіры тэлеканала
Міністр адзначыў, што ў знешнеэканамічнай палітыцы краіны замацавалася балансіроўка па двух традыцыйных вектарах — усходнім і заходнім. Аднак, на думку Сяргея Мартынава, каб захаваць мнагавектарнасць знешняй палітыкі, Беларусі неабходна ўмацоўваць трэцюю апору, гэта значыць адносіны з краінамі «далёкай дугі». Міністр растлумачыў, што Беларусі неабходна ўмацаваць супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй, дзяржавамі
Што датычыцца супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Мытнага саюза, Сяргей Мартынаў паведаміў, што на цяперашнім этапе вынікі перасягнулі чаканні. Так, паводле даных міністра, аб’ёмы гандлю Беларусі ў рамках МС па выніках 2011 года выраслі больш як на 50 працэнтаў, сёлета чакаецца рост гэтых паказчыкаў.
Таксама Сяргей Мартынаў нагадаў, што «па выніках 2011 года ў экспарце краіны каля 40 працэнтаў складалі пастаўкі ў краіны ЕС, яшчэ амаль 40 працэнтаў прыпала на Расію і краіны Мытнага саюза, астатні экспарт пайшоў у іншыя краіны свету». Беларусі неабходна не толькі развіваць супрацоўніцтва з існуючымі эканамічнымі партнёрамі, але і ўмацоўваць свае пазіцыі і прысутнасць на новых рынках збыту, падкрэсліў ён.