Паводле дадзеных Experian Hitwise, апублікаваных у дакладзе «2012 Digital Marketer: Benchmark and Trend Report» гаворыцца, што колькасць пастаянных карыстальнікаў Pinterest пераваліла за 15% насельніцтва ЗША. Нядаўна да іх далучыўся і прэзідэнт Абама: ён падзяліўся калекцыяй малюнкаў на палітычныя тэмы і сямейнымі кулінарнымі рэцэптамі.

Pinterest з’явілася ў сакавіку 2010 года, а ўжо ў чэрвені 2011 у яе было 275 тыс. унікальных карыстальнікаў, паказчыкі наведвальнасці выраслі ў 40 разоў. За першыя месяцы 2012 аўдыторыя працягвала расці вельмі хутка: на 145% за квартал.

Упершыню сетка здзівіла ўсіх у снежні гэтага года, калі ёй удалося трапіць у топ-10 самых наведвальных. У новым даследаванні паведамляецца, што за два месяцы трафік сайта павялічыўся на 50%. Гэта дазволіла яму абысці такія папулярныя сеткі, як Tumblr, LinkedIn і Google +. Аналітыкі з ComScore нядаўна агучылі лічбу ў 17,8 млн наведнікаў, прыцягнутых у лютым. Карыстальнікі праводзяць на сайце каля 89 хвілін у месяц, у той час як Facebook забірае ў людзей 408 хвілін.

Папулярнасць Pinterest стала прычынай з’яўлення мноства клонаў. У Расіі таксама ёсць свой аналаг — сайт pinme.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?