У Санкт-Пецярбургу на 76-м годзе жыцця памёр акцёр тэатра і кіно Анатоль Равіковіч, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на інфармацыю Тэатра камедыі імя Акімава, дзе працаваў акцёр.

Равіковіч выканаў больш за 40 роляў у кіно (Пуаро ў «Загадцы Эндхаўза», Мазарыні ў «20 гадах пасля», «Блукаючыя зоркі»), але гледачам найбольш запомніўся па ролі Хобатава ў фільме «Пакроўскія вароты».

Ён памёр у нядзелю пасля непрацяглай хваробы.

Кадр з фільма "Пакроўскія вароты".

Кадр з фільма "Пакроўскія вароты".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0