Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршак, на вытворчасці спадзяюцца, што гэта цацка здольна стаць нацыянальным брэндам. Тут плануюць распрацаваць цэлую бульбяную сямейку — бабулю, дзядулю, бацькоў хлопчыка-бульбаёсціка. У якасці абгорткі, напэўна, будзе выкарыстоўвацца мешкавіна: якая ж бульбачка без мяшка?

Ідэя цацкі належыць Раісе Дзейкун, аўтару кніжак «Прыгоды Бульбаёсціка», «Сямейка бульбяная» і іншых кніг, прысвечаных бульбе. Першая партыя Бульбаёсціка ўжо радуе дзятву Гомельскага раёна, піша «Гомельская праўда».

Раіса Дзейкун родам з Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1973 па 2006 год жыла ў Расіі і ва Украіне, працавала начальнікам Цэнтра грамадскіх сувязяў УМУС па Чарнігаўскай вобласці. Піша вершы і прозу на беларускай, расійскай і ўкраінскай мовах. Аўтар кніг на праваахоўную тэматыку і кнігі-споведзі «Мой Чарнобыль, Або я боль людскi кранаў… рукамi…». Падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?