«Мінсктранс» у сувязі з пераносам працоўнага дня з 23 красавіка на 28 красавіка, з 20 па 24 красавіка змяняе графік руху аўтобусаў па міжгародніх маршрутах.

У гэты перыяд рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах будуць выконвацца:

20 і 21 красавіка па графіках пятніцы;

22 красавіка па графіках суботы;

23 і 24 красавіка па графіках нядзелі.

Для забеспячэння перавозак па міжгароднім маршрутах з улікам павышанага попыту пасажыраў «Мінсктранс» выдзеліць дадатковую колькасць аўтобусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?