Мускаму — 10 сутак, Крамянецкага з суда павезла хуткая дапамога
Актывіст маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Міхаіл Мускі асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суд Ленінскага раёна Мінска,паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Другога актывіста арганізацыі, Змітра Крамянецкага, з суда павезла хуткая дапамога ў сувязі з рэзкім пагаршэннем стану здароўя.
Перад пачаткам суда Мускі паведаміў аб намеры абвясціць галадоўку ў выпадку адміністрацыйнага арышту.
Паводле інфармацыіНагадаем, маладзёжныя актывісты былі затрыманыя 7 красавіка ў 20.20 на станцыі метро «Купалаўская».
Мяркуючы па ўсім, прычынай затрымання стала нашыўка з эмблемай «Малады фронт» на рукзаку аднаго з актывістаў — з выявай
Калі маладых людзей у наручніках выводзілі з апорнага пункта міліцыі, на іх адзенні бачны былі адпячаткі ботаў.
Да суда затрыманых утрымлівалі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары