26-гадовая Лідзія Кажамячэнка (Графеева) з Новалукомля 1 красавіка ў трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку аварыі маладая дзяўчына страціла абедзве нагі.

Аварыя адбылася ў Новалукомлі — Ліда працавала касірам у ГЦ «Карона» ў Віцебску, а ў гэты дзень прыехала ў госці да мамы. Машына, у якой знаходзілася два хлопцы і дзяўчына, на вялікай хуткасці ўрэзалася ў дрэва — кіроўца не справіўся з кіраваннем з-за галалёду. Удар прыйшоўся на заднюю частку аўтамабіля, дзе сядзела пацярпелая.

Ад удару Ліду выкінула далёка на ходнікі, нават ратавальнікі яе не адразу знайшлі ў цемры.

Яна, ужо ў шоку, не страціла свядомасці і змагла паклікаць на дапамогу. У дзяўчыны была вялікая страта крыві, яе выратавала толькі тое, што побач была бальніца і як кажуць лекары,

рэдкі выпадак, што ў наяўнасці апынулася дастатковая колькасць крыві патрэбнай групы.
Кіроўца і пасажыр на пярэднім сядзенні істотна не пацярпелі.
Зараз Лідзія знаходзіцца ў рэанімацыі, а яе сям’я востра мае патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы — грошы патрэбныя на працяглую рэабілітацыю і наступнае пратэзаванне. Сям’я самастойна сабраць патрэбную суму не зможа.

Тыя, хто хоча дапамагчы дзяўчыне вярнуцца да паўнацэннага жыцця, могуць перавесці сродкі на наступныя дабрачынныя рахункі ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 231, г. Новалукомль, ул. Энергетыкаў, 15, УНП 300460375, МФА 150801647: * Беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382102020 на дабрачынны рахунак № 000004 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 231, бестэрміновы; * Еўра — транзітны рахунак № 3819382105043 на дабрачынны рахунак № 000002 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 231, бестэрміновы; * Расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382105030 на дабрачынны рахунак № 000005 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 231, бестэрміновы; * Даляры ЗША — транзітны рахунак № 3819382105027 на дабрачынны рахунак № 000007 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 231, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынныя рахункі на імя Графеевай Людмілы Сяргееўны на лячэнне дачкі Кажамячэнка Лідзіі Дзмітрыеўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?