Яна прайшла ў Магілёўскай калоніі. Гэта ўжо другая аперацыя, якую робяць Бандарэнку за час зняволення.

У ліпені 2011 г. яму рабілі аперацыю на хрыбетніку, выдалялі міжпазванковую грыжу. Зараз выдалілі на назе абсцэс, які ўтварыўся ад падагры. Зміцер сам распавёў пра аперацыю, патэлефанаваўшы жонцы Вользе:

«Распавёў пра гэтую аперацыю, пра тое, што пасля яе ледзь уставіў нагу ў чаравік, каб дайсці. Нага моцна апухла. Увогуле гэтым разам, кажа, у яго страшэнныя болі, якіх ніколі не было».

Вольга Бандарэнка спыталася ў мужа, ці ведае ён пра чарговыя абяцанні Лукашэнкі вызваліць тых палітвязняў, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні. Аказалася, што ведае, але не надта верыць, што вызваленне будзе хутка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?