Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку 2012 года склала 1,5%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў сакавіку 2012 года ў параўнанні з лютым 2012 года склаў 101,5%, са снежнем 2011 года — 105%.

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,6%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — 102,3%, прамежкавыя тавары — 101,4%, спажывецкія тавары — 101,6%.

Індэкс цэн на харчовыя тавары ў сакавіку 2012 года ў параўнанні з лютым 2012 года склаў 101,1%, са снежнем 2011 года — 105%. Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 101,6%, са снежнем 2011 года — 104,1%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 102,3%, са снежнем 2011 года — 107,2%.

У 2012 годзе ў Беларусі інфляцыя запланавана на ўзроўні не больш за 19–22%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?