На канцэрце ў Нью-Ёрку ў бруклінскай кавярні Status Quo Ante Lounge Лявон Вольскі выканаў новую песню «Сто гадоў самоты»

«Песня атрымалася дэпрэсіўная з аднаго боку, а з іншага ўсё ж аптымістычная, — кажа Вольскі. — Натхніла мяне сітуацыя ў краіне, як яна мяне натхніла і на іншыя песні. Мы зараз рыхтуем „Сто гадоў“ у студыі, і, натуральна, песня будзе гучаць па-іншаму. Там будуць цяжкія гітары, цяжкі гук — як я люблю. Мы ўжо запісвалі яе, але пакуль вынік нам не падабаецца. Таму пакуль што песня будзе існаваць у такім вось бардаўскім, „бруклінскім“ выглядзе.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?