На пасяджэнні футбольнага арбітражу АБФФ 9 красавіка прынята рашэнне аб выдачы ліцэнзій на ўдзел у чэмпіянаце сярод каманд першай лігі клубам «Полацк» і «Рудзенск».

Футбольны клуб «Клечаск», якому таксама першапачаткова было адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі для першай лігі, спачатку накіраваў у АБФФ апеляцыю,

але потым адклікаў яе і падаў заяўку на ўдзел у другой лізе.
Як раней адзначаў спартыўны дырэктар «Клечаска» Іван Жэкю, каманда маее сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці.

Нагадаем, з-за фінансавых праблем у вышэйшую лігу нацыянальнага чэмпіянату ў гэтым сезоне не змог заявіцца сталічны «Партызан».

Чэмпіянат у першай лізе стартуе 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?