Старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін паведаміў, што тыдзень таму адвез у Еўрапарламент ліст ад міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрыя Кацярыніча.
Карагін удзельнічаў у прэзентацыі праграмы «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі Беларусі» ў Бруселі — тым самым мерапрыемстве, на якое не выпусцілі Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калікіна і Аляксандра Атрошчанкава. У лісце міністра прамысловасці, які вез Карагін, выказваецца асцярога, што ў выніку санкцый можа быць нанесена вялікая шкода менавіта бізнэсу і рынкавай эканоміцы Беларусі, якія развіваюцца. Сам Уладзімір Карагін расказаў газеце «Звязда», што на ўсіх сустрэчах таксама выказваўся супраць увядзення санкцый і абмежаванняў, бо бізнес павінен быць
«Унутры Беларусі пачаўся дыялог бізнэсу, улады і грамадзянскай супольнасці. У нас ужо існуе досыць актыўны дыялог паміж бізнэсам і ўладай, штогод мы распрацоўваем Нацыянальную платформу бізнэсу Беларусі, якую заслухоўвае ўрад. Па такім жа метадзе трэба разварочваць і дыялог Еўрапейскаму саюзу з нашай краінай»,— сцвярджае Карагін.
Цікава, ці пагадзяцца з ім прадпрымальнікі і бізнесмены, якія ні за што апынуліся ў турмах? І ці можна назваць дыялогам сітуацыю, калі адзін бок толькі слухае, а робіць — што захоча?