Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што Папа можа ў недалёкай будучыні наведаць Беларусь. Аб гэтым ён заявіў 10 красавіка на сустрэчы з апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыё Гуджэроці.

«Мяркую, што недалёкі той дзень, калі і Папа зможа сустрэцца ў Беларусі са сваімі прыхільнікамі. Мы будзем рады бачыць яго.

Мы ў гэтым напрамку павінны працаваць і з нашым патрыярхам. Мы вядзем гэтую працу.
Думаю, мы тут можам выбудаваць добрыя схемы і правесці добрыя мерапрыемствы, якія паслужаць умацаванню не толькі каталіцтва, але і ўсёй паствы, і праваслаўнай, і каталіцкай і іншых на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

«Я сачу за сродкамі масавай інфармацыі як унутры Беларусі, так і за межамі нашай краіны.

Сяму-таму хочацца ўбіць клін і ў нашы адносіны з Папам.
Павінен сказаць, што не атрымаецца. Мы ўзялі курс на супрацоўніцтва з Каталіцкай царквой. Мы вельмі шмат зрабілі разам з вамі ва ўзаемаадносінах дзяржавы і Каталіцкай царквы, — адзначыў Лукашэнка. — … І ўсе тыя планы, якія мы намячалі, размаўляючы з Папам, мы практычна рэалізавалі.
Застаўся адзін крок. Ідзе падрыхтоўка пагаднення, і мы поўныя рашучасці яго рэалізаваць».

«Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы заўсёды разлічвалі на актыўную падтрымку і дапамогу Каталіцкай царквы. І я гляджу, як адрэагавалі некаторыя СМІ, асабліва ў Польшчы і іншых дзяржавах, на ўчарашнюю маю просьбу аб тым, што Каталіцкая царква павінна больш актыўна абараняць інтарэсы сотняў тысяч каталікоў, якія тут жывуць. Некаторыя гэта ўспрынялі як нейкі папрок прэзідэнта ў адрас Папы.

Паверце, я нікога не хацеў папракаць і нават не хацеў ні патрабаваць, ні прасіць, — сказаў ён. —
— Я ведаю, што Папа Рымскі, добра разбіраючыся ў палітыцы, ведае, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, і выдатна разумее, што тыя тысячы каталікоў, якія жывуць тут, маюць патрэбу ў яго штодзённай падтрымцы і абароне. Я хачу, каб вы і Папа Рымскі ведалі, што прэзідэнт Беларусі і ўся беларуская ўлада будзе прытрымлівацца таго ж курсу, аб якім мы дамовіліся».
«У нас дарога ў храм любому чалавеку адкрыта. Мы сёння далі магчымасць і праваслаўным, і каталікам, і іншым канфесіям будаваць столькі храмаў, колькі трэба людзям, якія жывуць у Беларусі.
Мы ў гэтым напрамку будзем вырашаць усе пытанні. Гэта сутнасць нашай палітыкі. … І ніякіх тут патрабаванняў абсалютна няма.
Але калі Каталіцкая царква будзе на абароне інтарэсаў справядлівасці, мы заўсёды агульную мову з каталікамі і з Каталіцкай царквой знойдзем.
Гэта галоўны наш пастулат. Усё павінна быць справядліва", -- падкрэсліў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?