Прайшлі матчы чацвёртага тура чэмпіяната Беларусі па футболе. У цэнтральным паядынку на салігорскім «Будаўніку» гулялі «Шахцёр» і «Мінск».

На дзіва гульня не атрымалася ўпартай. «Гарнякам» атрымаўся бліц-крыг, калі за першыя 12 хвілін яны забілі 4 галы. У другім тайме гаспадары дабілі «гараджан» — 7:0.
Чорны дзень для Вадзіма Скрыпчанкі.

Першы пункт пасля вяртання ў эліту набрала «Славія». У гасцях яна згуляла ўнічыю з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» — 0:0.

«Гомель» так і не змог падабраць ключыкаў да варот «Нафтана». Яшчэ адзін безгалявы мір.

Аляксандр Сяднёў у якасці галоўнага трэнера мінскага «Дынама» аказаўся мацней свайго старога клуба «Белшыны» — 1:0.
У «заходнім дэрбі» «Нёман» і «Брэст» разыгралі баявую нічыю — 1:1.

БАТЭ тур прапускаў.

Цяпер у турнірнай табліцы наступнае становішча: Шахцёр — 9 пунктаў, Гомель, Дынама — па 8, Мінск — 7, БАТЭ — 6, Нёман — 5, Нафтан, Белшына — па 4, Тарпеда-БелАЗ, Брэст, Славія — па 1.

Наступны тур пройдзе ў суботу 14 красавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?