Былы супрацоўнік БТ, уладальнік «Тэлевяршыні»-2007 (найлепшы вядучы інфармацыйных праграм) Юрый Круглік цяпер працуе ў Пецярбургу.
Яшчэ летась гледачы маглі бачыць яго ў першым інтэлектуальным шоу для школьнікаў «Дзеці новага пакалення». У 2012 годзе месца яго працы — пецярбургскі «5 канал». Ён вядучы навіннай перадачы «Зараз».

Юрый Круглік нарадзіўся ў Маладзечне. Закончыўшы Інстытут культуры (БДУКМ) і адслужыўшы ў арміі, ён уладкаваўся ў Белтэлерадыёкампанію. Спачатку быў вядучым рэгіянальных навінаў на Ладзе, пасля перайшоў на Першы канал, дзе «дарос» да вядучага «Панарамы». Заадно падпрацоўваў вядучым святаў у эвент-кампаніі Славы Нагорнага.

Цікава, што ў 2007 годзе як журналіст БТ ён атрымаў у квартале Нарачанская-Радужная кватэру плошчай 45,5 метра. Як было напісана ў пастанове Саўміна, падпісанай тагачасным прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім, службовае жыллё было выдзелена «на перыяд захавання працоўных адносінаў з НДТРК».

Крызісны 2011 год быў рэкордным па колькасці прапагандыстаў-«ўцекачоў», якія звальняліся з дзяржаўных каналаў і газет і шукалі іншую працу. Многія з іх з’язджалі за мяжу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?