Першая гадзіна пасля выбуху. З метро выносяць забітых і параненых. Выратавальныя службы працуюць зладжана.

Першая гадзіна пасля выбуху. З метро выносяць забітых і параненых. Выратавальныя службы працуюць зладжана.

Медыкам дапамагаюць простыя людзі.

Медыкам дапамагаюць простыя людзі.

«Маскоўскую» лінію мінскага метро пасля тэракта замкнулі на некалькі дзён.

«Маскоўскую» лінію мінскага метро пасля тэракта замкнулі на некалькі дзён.

13 красавіка ў Мінску абвясцілі жалобу. Да канца тыдня былі адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы.

13 красавіка ў Мінску абвясцілі жалобу. Да канца тыдня былі адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы.

На месца трагедыі прыйшлі сотні чалавек. Яны прынеслі кветкі, знічкі.

Многія з нас усё яшчэ не маглі паверыць, што падобнае магло здарыцца ў Беларусі.

Многія з нас усё яшчэ не маглі паверыць, што падобнае магло здарыцца ў Беларусі.

Кветкі на новай плітцы на месцы выбуху доўга не залежваліся. Супрацоўнікі метро пераносілі іх да ўваходу.

Кветкі на новай плітцы на месцы выбуху доўга не залежваліся. Супрацоўнікі метро пераносілі іх да ўваходу.

Першае, што зрабіў 47-гадовы пацярпелы ад выбуху Вадзім Цюцюноў, як стаў на ногі — аднёс кветкі да метро.

Першае, што зрабіў 47-гадовы пацярпелы ад выбуху Вадзім Цюцюноў, як стаў на ногі — аднёс кветкі да метро.

Суд над абвінавачанымі ў тэрарызме Канавалавым і Кавалёвым быў адкрытым. Праходзіў пры ўзмоцненых мерах бяспекі.

Суд над абвінавачанымі ў тэрарызме Канавалавым і Кавалёвым быў адкрытым. Праходзіў пры ўзмоцненых мерах бяспекі.

Абвінавачаныя Канавалаў і Кавалёў не маглі размаўляць на працэсе — іх раздзяляла шкляная сцяна. У апошнім слове Кавалёў заявіў, што яны не маюць дачыненя да выбуху ў метро.

Абвінавачаныя Канавалаў і Кавалёў не маглі размаўляць на працэсе — іх раздзяляла шкляная сцяна. У апошнім слове Кавалёў заявіў, што яны не маюць дачыненя да выбуху ў метро.

Суддзя Федарцоў прыгаварыў Канавалава і Кавалёва да расстрэлу. Маці Уладзіслава да апошняга змагалася за жыццё сына.

Суддзя Федарцоў прыгаварыў Канавалава і Кавалёва да расстрэлу. Маці Уладзіслава да апошняга змагалася за жыццё сына.

На прэс-канферэнцыі 2 снежня супрацоўнікі спецслужбаў пераконвалі журналістаў, што «Канавалаў і Кавалёў панеслі заслужанае пакаранне». Намеснік міністра МУС Алег Пякарскі дэманструе фота Канавалава з камер відэаназірання 11 красавіка ля метро.

Кадр з відэа. Сутулы чалавек нясе сумку. Па версіі следства, гэта быў Канавалаў, а ў торбе была бомба.

Кадр з відэа. Сутулы чалавек нясе сумку. Па версіі следства, гэта быў Канавалаў, а ў торбе была бомба.

15 сакавіка 2012 Любоў Кавалёва захоўвала крохкую надзею.

15 сакавіка 2012 Любоў Кавалёва захоўвала крохкую надзею.

11 красавіка 2011, першая гадзіна пасля трагедыі ў метро

У інтэрнэце з’яўляюцца першыя звесткі пра выбух на станцыі «Кастрычніцкая». У 17:56, у гадзіну пік, на пероне станцыі прагучаў выбух.

Рэпарцёры паведамляюць пра забітых і скалечаных. З’яўляюцца першыя фотаздымкі (фота 1, 2): разгубленыя, перапалоханыя, перапэцканыя пылам і крывёй твары людзей.

З вуліц горада без супынку даносяцца сірэны «хуткіх». Выратавальныя службы працуюць зладжана. Ім дапамагаюць простыя людзі: выносяць параненых. Трымаюць кропельніцы.

Агульнай яснасці таго, што здарылася, пакуль няма. Дзяржаўныя тэлеканалы маўчаць. Мабільная сувязь працуе з перабоямі.

Пад канец таго страшнага дня сталі вядомыя папярэднія лічбы ахвяр: 12 забітых і каля 150 параненых. Пазней колькасць ахвяр вырасце да 15 чалавек.

Перамовы супрацоўнікаў МНС на месцы трагедыі.

* * *

13 красавіка 2011 у Мінску абвясцілі жалобу ў сувязі з трагедыяй у метро (фота 4). На будынках сталіцы прыспусцілі дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі. Да канца тыдня ў сталіцы былі адмененыя забаўляльныя мерапрыемствы. У Калодзішчах, што пад Мінскам, прайшлі першыя пахаванні ахвяр тэракта. Іншых пахавалі на наступны дзень на Паўночных могілках і ў Атоліне.

«Маскоўская» лінія метро яшчэ не працавала. Наземны грамадскі транспарт на праспекце перагружаны.

На выхадзе з «Кастрычніцкай» з боку ўніверсама «Цэнтральны» ўсталявалі часовыя шыльды з фотаздымкамі ахвяраў выбуху. Сотні людзей прыйшлі да пастамента з кветкамі і знічкамі (фота 5—7). Многія з нас тады ўсё яшчэ не маглі паверыць, што падобнае магло здарыцца ў Беларусі.

* * *

14 красавіка 2011 станцыя метро «Кастрычніцкая» запрацавала ў штатным рэжыме. Новая плітка на месцы выбуху выглядала як сціплы мемарыял (фота 8). На калонах побач былі яшчэ бачныя сляды ад выбуху.

Хтосьці з пасажыраў паклаў кветкі на новую плітку, але яны праляжалі там нядоўга: супрацоўнікі падземкі перанеслі іх да ўваходу ў метро.

* * *

21 ліпеня 2011 а 13.30 ля памятнага знаку ахвярам выбуху ў мінскім метро з’явіўся мужчына на мыліцах з кветкамі ў руках. 21 ліпеня А 13.30 ля памятнага знаку ахвярам выбуху ў мінскім метро з’явіўся мужчына на мыліцах з кветкамі ў руках (фота 9). Падышоў да памятнай шыльды на ўваходзе станцыі «Кастрычніцкая» і са словамі «Вечная памяць» усклаў кветкі.

Гэта быў 47-гадовы Вадзім Цюцюноў, які быў моцна паранены ў часе выбуху — у той момант знаходзіўся зусім побач.

Доўгі час лячыўся ў Рэспубліканскім шпіталі МУС. Дзякуючы медыкам паспяхова прайшоў рэабілітацыю. Першае, што ён зрабіў як стаў на ногі — аднёс кветкі да метро.

* * *

15 верасня 2011першы дзень судовага працэсу па справе 11 красавіка (фота 10, 11). Працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым праходзіў у мінскім Доме правасуддзя. Ён быў адкрытым. Меры бяспекі, прынятыя спецслужбамі, уразілі не толькі сведак і пацярпелых, але і дасведчаных журналістаў. Шчыльны надгляд на ўваходзе, шэрагі спецназаўцаў перад сцэнай, службовыя сабакі, зброя ў руках людзей у масках, што вызіралі з дзвярэй за сцэнай. У зале на кожным шэрагу сядзелі супрацоўнікі ў цывільным, якія сачылі за парадкам у зале.

У першы ж дзень працэсу Дзмітрый Канавалаў прызнаў віну за выбух у метро і на 3 ліпеня.

* * *

15 лістапада 2011. Адвакат Кавалёва Абразей заявіў пра мантаж відэа, знятага з камер назірання ў метро. Пацярпелы Тышкевіч выказаў сумненні наконт доказнай базы следства. Ён заявіў шэраг хадайніцтваў, але іх не задаволілі.

Правам апошняга слова скарыстаўся толькі Кавалёў. «Мне сорамна перад сабой і Дзімам, што аказаўся слабавольным і даў паказанні супраць яго, — сказаў ён. — Калі я знаходжуся ў гэтай клетцы, гэта яшчэ не значыць, што я вінаваты». Ён паўтарыў свае словы пра тое, што даваў паказанні на Канавалава пад псіхалагічным ціскам, а пра падрабязнасці выбухаў даведаўся ад следчых.

Да вынясення прысуду заставалася 15 дзён.

* * *

30 лістапада 2011. Абвешчаны прысуд па справе аб выбуху ў метро. Суддзя Аляксандр Федарцоў прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў выбухах 11 красавіка і 4 ліпеня ў Мінску. І прысудзіў іх да расстрэлу.

Уся счарнелая ад перажывання Любоў Кавалёва заявіла журналістам, што лічыць справу сфабрыкаванай (фота 12). Яна напісала заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

* * *

2 снежня 2011 на прэс-канферэнцыі па выніках судовага працэсу пракурор Андрэй Швед заявіў, што «Канавалаў і Кавалёў панеслі заслужанае пакаранне». Супрацоўнікі міліцыі, КДБ і пракуратуры адказвалі на пытанні журналістаў, якія, на іх думку, не былі ў поўнай меры раскрытыя ў часе працэсу (фота 13). Як затрымлівалі Канавалава-Кавалёва? Якія матывы Канавалава? Ці знішчаць доказы злачынства? Адказы супрацоўнікаў спецслужбаў многім падаліся непераканаўчымі.

* * *

15 сакавіка 2012. Любоў Кавалёва прыехала ў Мінск даведацца, ці жывы яшчэ яе сын і ў якой турме ён знаходзіцца (фота 15). Днём раней з’явілася інфармацыя, што Лукашэнка адмовіў асуджаным у памілаванні.

«Няма адчування, што ўжо здарылася самае страшнае, хаця цалкам магчыма», — сказала яна ў той дзень журналістам. Насамрэч яе сына, як і Канавалава, ужо не было ў жывых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?