Амерыканцы пабудавалі аграмадны параход — «Тытанік» — дзеля перавозкі пасажыраў з Амерыкі у Еўропу. Гэта быў якбы цэльны горад: пяць тысяч душ забіраў параход. Здавалася, што на ім ужо няма чаго баяцца няшчасця. І вось колькі дзён таму назад гэты велікан выйшаў у мора. Ехалі найбольш амерыканскія мільёншчыкі. На параходзе банкетавалі, іграла музыка. Разам у ночы, калі ўсе паснулі, параход наляцеў на аграмадную ледзяную гару, і ўвесь перад яго разбіўся ў шчэпкі. Уратавалі толькі частку жанчын і дзяцей, астатнія патанулі.

Сэрца кожнага чалавека халадзее ад апісання гэтага няшчасця; але розум не паддаецца яму: чалавек з новай сілай бярэцца да працы, каб запанаваць над усёй прыродай.

«НН». № 15–16. 1912

Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш да суда над газетай «Пагоня»: «Перасылаю ўсёй рэдакцыі словы павагі і прызнання за Вашу трываласць. Я хацеў бы, каб Вашае змаганне за свабоду слова сталася вядомым у іншых краінах Еўропы. Беларусь, незалежна ад межаў створаных Еўрасаюзам і НАТО, ёсць часткай Еўропы, і калі ў Беларусі што-небудзь дзеецца, гэта не можа пакідаць абыякавым нікога з жыхароў іншых краін. Я перакананы, што справа, якой Вы служыце, пераможа раней ці пазней».

«НН». № 14. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0