Міністр спорту і турызму Алег Качан не бачыць зменаў у колькасці замежных турыстаў пасля выезду еўрапейскіх амбасадараў з Беларусі. Пра гэта чыноўнік заявіў падчас адкрыцця турыстычнай выставы ў Мінску. Больш за тое, на думку Качана, магчыма, што праз ад'езд амбасадараў Беларусь нават стане больш прывабнай у плане турызму.

Чыноўнікі паведамілі, што для развіцця турызму неўзабаве будзе адкрыты Дом беларускай культуры ў Маскве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0