Усе недакладнасці, зробленыя падчас рэканструкцыі Лідскага замка, будуць выпраўленыя. Пра гэта заявіў міністр культуры Павел Латушка падчас адкрыцця турыстычнай выставы ў Мінску. Па яго словах, былі ўважліва прааналізаваныя ўсе крытычныя заўвагі наконт працэсу рэканструкцыі. Цяпер аддадзены загад выправіць недапрацоўкі.

Пасля заканчэння рэканструкцыі Нясвіжскага палаца менавіта Лідскі замак будзе атрымліваць прыярытэтнае фінансаванне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0