Адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, паведаміў, што мітынг пройдзе «пад знакам салідарнасці».

Сярод лозунгаў, якія плануецца выкарыстаць на мерапрыемстве, будуць заклікі: «Спыніць падзенне ўзроўню жыцця», «Свабоду палітвязням», «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада».

Заяўнікі просяць дазвол на правядзенне мітынгу ў парку Дружбы народаў. Збор удзельнікаў запланаваны на 11.30.

Бухвостаў адзначыў, што арганізатары вырашылі адмовіцца ад шэсця, бо гэта патрабуе дадатковых выдаткаў.

Акрамя яго, заяўку таксама падпісалі намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?