Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 красавіка ноччу малавоблачна, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, на паўднёвым захадзе краіны да плюс 6°С, днём ад плюс 10°С у паўночна-ўсходніх раёнах да плюс 17–19°С па Брэсцкай і паўднёвым захадзе Гомельскай абласцей.

У Мінску ноччу 12 красавіка малавоблачна, днём пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 13–15°С.

13 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–9°С,

днём плюс 13–20°С.

14 красавіка воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С,

днём плюс 13–20°С, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?