Гэта павердзілі ў аддзяленьні Дзяржаўнай службы судова-медыцынскай экспертызы, якое знаходзіцца на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках.
Пра гэта паведаміла жонка вязня Алена Каваленка са спасылкай на лекараў аддзялення. Калі туды прывезлі Сяргея Каваленку і ў якім ён стане, жонцы вязня не сказалі.
Нагадаем, што 10 красавіка Віцебскі абласны суд пастанавіў накіраваць Сяргея Каваленку ў Рэспубліканскі псіхіятрычны шпіталь у Навінках для комплекснага абследавання. Разгляд касацыйнай скаргі прыпынены.
0
0
0
0
0
0