У Беларусі з 12 красавіка завяршаецца ацяпляльны сезон 2011/2012 года, паведамілі ў дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Сёння ў дэпартаменце адбылося пасяджэнне рэспубліканскай аператыўнай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі.

«У сувязі з прагназаваным рэзкім павышэннем тэмпературы паветра і для выключэння неабгрунтаваных выдаткаў паліўна-энергетычных рэсурсаў рэспубліканская аператыўная група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі прыняла рашэнне аб завяршэнні з 12 красавіка ацяпляльнага перыяду», — адзначылі ў дэпартаменце.

З 12 красавіка рэкамендавана пераводзіць у рэжым прапальвання дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, а таксама адключаць сістэмы ацяплення грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў, жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?