Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі цалкам падтрымлівае тых, хто падаў у суд на апазіцыянераў, якія заклікаюць да ўвядзення санкцый супраць Беларусі.
З такой заявай выступіў старшыня федэрацыі Леанід Козік.

Паводле яго словаў, нацыянальны прафцэнтр гатовы звярнуцца ў суд з пазовамі да людзей, якія «зладзілі ў прэсе сапраўднае цкаванне работнікаў, што адкрыта бароняць правы сваёй краіны і свае правы на гарантаваную працу і заробак».

«На розных інтэрнэт-сайтах, у прэсе з’яўляюцца каментары, якія носяць, папросту скажам, абразлівы характар ​​у адносінах да членаў прафсаюзаў ФПБ, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і падалі заявы ў суды для таго, каб заклікаць да адказу тых, хто патрабуе ўвесці эканамічныя санкцыі», —

адзначаюць у ФПБ.

Леанід Козік падкрэсліў, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі гатовая адстойваць гонар і годнасць сваіх членаў і арганізацыі ў цэлым у судах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?