ДТЗ адбылося ў ноч з 11 на 12 красавіка на трасе Брэст-Мінск-мяжа РФ, у некалькіх кіламетрах ад вёскі Лесіна Баранавіцкага раёна.

Па папярэдняй версіі ДАІ, кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» — 23-гадовы грамадзянін Украіны — заснуў за рулём, у выніку чаго аўто ўрэзалася ў паўпрычэп фуры, якая рухалася ў спадарожным накірунку.

У выніку аварыі 50-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні, загінуў на месцы. Яшчэ адзін мужчына-пасажыр з пераломамі быў шпіталізаваны.

Усе пацярпелыя — грамадзяне Украіны. Паводле звестак ДАІ, яны вярталіся дадому з Расіі з заробкаў. Па словах дзяржаўтаінспектараў, усе месцы ў мікрааўтобусе былі занятыя.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

Падобная аварыя ўжо была ў Баранавіцкім раёне ў гэтым годзе. У студзені мікрааўтобус з украінцамі, якія ехалі на заробкі, урэзаўся ў «МАЗ». Тады пацярпела каля дзясятка чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?