Кіраваў затрыманнямі маёр Мартысюк.

Кіраваў затрыманнямі маёр Мартысюк.

У будынку раённага Дома культуры праходзіла сустрэча старшыні Смалявіцкага райвыканкама з членамі садаводчых таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі меркаванага будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, паведамляе сайт грамадскай кампаніі «Гавары праўду».

Паводле сайта, на выхадзе з ДК былі затрыманыя актывіст кампаніі Міхаіл Пашкевіч і журналіст zapraudu.info Юрый Ганчар.

Пазней у пастарунак даставілі Васіля Казлоўскага, старшыню садаводчага таварыства «Рэчанька».

На выездзе з горада супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы аўтамабіль, у якім ехаў намеснік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Як паведаміў Дзмітрыеў БелаПАН, на сённяшнім сходзе садаводчага таварыства, на якім прысутнічала каля 50 чалавек, некаторымі ўдзельнікамі зноў было закранута пытанне будаўніцтва тэхнапарку. Аднак старшыня Смалявіцкага райвыканкама, які прысутнічаў на сходзе, заявіў, што яно прысвечана не гэтай праблеме, а тэхнічных пытанням дзейнасці садаводчага таварыства.

Кампанія «Гавары праўду» аказвае юрыдычную і інфармацыйную падтрымку жыхарам Смалявіцкага раёна, які выступае супраць будаўніцтва індустрыяльнага парку.

Як раней паведамляў БелаПАН, у снежні 2011 года абедзве палаты беларускага парламента ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку, якое было падпісана ў Мінску 18 верасня 2011 года. Як адзначыў тады намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў, для парку зарэзерваваны зямельны ўчастак у Смалявіцкім раёне каля нацыянальнага аэрапорта Мінск плошчай каля 80 квадратных кіламетраў. Асноўныя напрамкі дзейнасці парку: тонкая хімія, нана-і біяфармацэўтыка, машынабудаванне, электроніка.

* * *

Як піша ў сваім фэйсбуку Міхаіл Пашкевіч, на яго збіраюцца скласці пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Па яго звестках, Васіля Казлоўскага адпусцілі.

* * *

Адпусцілі Юрыя Ганчара.

* * *

У 23.05 усе затрыманыя выйшлі на свабоду. Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся удзелам Дзмітрыева і Пашкевіча ў сходзе дачнікаў. Распачата адміністрацыйная справа. Міхасю Пашкевічу ўручана позва з патрабаваннем з'явіцца для тлумачэнняў у пятніцу а 14.00 у Смалявіцкі РАУС. Аналагічную позву атрымаў Андрэй Дзмітрыеў - толькі з патрабаваннем з'явіцца ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0