Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—сакавік 2012 года вырас на 3% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 105,6 трлн. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені—лютым гэтага года ў параўнанні са студзенем—лютым 2011 года рост ВУП таксама склаў 3%, у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м — 5,3% пры плане 9—10%.
У 2012 годзе ВУП згодна з заданнем павінен вырасці ў параўнанні з 2011-м на 5—5,5%.
Вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень—сакавік павялічылася на 8,3% да 153,6 трлн. рублёў (гадавы прагноз — 6—7%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 17,8% (13,5—14,5%).
Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 5% да 13,8 трлн. рублёў (4—5%), сельгасарганізацыямі — на 4,5% да 12,8 трлн. рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 15,1% да 23,5 трлн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн. 344,4 тыс. кв. м жылля (на 5,3% больш за леташні паказчык).
Аб'ём перавозкі грузаў транспартам паменшыўся на 4,4% да 69,7 млн. тон, рознічны тавараабарот вырас на 7,4% да 41,1 трлн. рублёў.
Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 1,5%, з пачатку года — на 5%, у параўнанні з сакавіком 2011 года — на 106,5%. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў сакавіку павялічыліся на 1,6%, з пачатку года — на 5,6%, у параўнанні з сакавіком 2011 года — на 144,6%.