Адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду", затрыманы ў Смалявічах пад Мінскам, апавядае пра палітычныя дыскусіі, якія вядзе з міліцыянтамі. «Паспрачаліся, сышліся, што можна 1) не ілжэсведчыць 2) не даць фальшаваць выбары», — піша Дзмітрыеў.
Міліцыя затрымала шэраг актывістаў пасля сустрэчы старшыні Смалявіцкага райвыканкама з дачнікамі: тыя пратэстуюць супраць перадачы зямель раёна кітайцам для пабудовы тэхнапарку.