Для пераважнай большасці беларусаў Масква пачынаецца з Беларускага вакзалу — адной з дзевяці цэнтральных чыгуначных станцый расійскай сталіцы. З Беларускага вакзалу цягнікі з Масквы йдуць у Беларусь, краіны Балтыі і Заходнюю Еўропу.

Плошча Цвярской заставы ў 1920 г. На заднім плане - Беларуска-Балтыйскі вакзал

Плошча Цвярской заставы ў 1920 г. На заднім плане - Беларуска-Балтыйскі вакзал

Беларускі вакзал, 2008 г. (крыніца - Вікіпедыя, аўтар NVO)

Беларускі вакзал, 2008 г. (крыніца - Вікіпедыя, аўтар NVO)

Беларускі вакзал калісьці называўся Смаленскім, потым — Берасцейскім, потым — Беларуска-Балтыйскім і толькі ў 1922 атрымаў сённяшнюю назву. Прычым у афіцыйнай дакументацыі расійскай чыгункі станцыя дагэтуль чамусьці называецца «Масква-Смаленская».
З назвамі ў чыгуначнікаў увогуле дзіўна: станцыя, ад якой цягнікі ідуць на Санкт-Пецярбург, дагэтуль называецца Ленінградскі вакзал. Чыгунка, якая гэты маршрут абслугоўвае, называецца «Кастрычніцкая» («Октябрьская») — пры тым, што станцыя метро «Октябрьская» знаходзіцца на супрацьлеглым баку горада. Як тут не ўзгадаць мінскі метрапалітэн, дзе станцыю «Плошча Леніна» спачатку перайменавалі, а потым апынулася, што ўсё ж не перайменавалі ў «Плошчу незалежнасці».

Беларускі вакзал стаіць на Плошчы Цвярская застава, на якой да 30-х гадоў мінулага стагоддзя стаяла і знакамітая маскоўская Трыюмфальная арка, якую за камуністамі разабралі і перанеслі на Кутузаўскі праспект, у раён сучаснага Парка перамогі. Да вакзалу выходзяць дзве станцыі маскоўскай падземкі, што называюцца «Белорусская» — але пра іх іншым разам.

Сёння плошча Цвярская застава сустракае госця сталіцы шматгадовым будаўніцтвам вусцішнай тыпова маскоўскай развязкі з страхотным паркінгам на некалькі паверхаў, натоўпам мінакоў, шапікамі з пірацкімі дыскамі і фаст-фудамі невядомай якасці.

Яшчэ пару гадоў таму цягнікі на Беларусь на Беларускім вакзале абвяшчалі таксама і на беларускай мове.
Апошнія разы, калі прыязджаў на гэты вакзал, я такога не чуў. Можа хтось ведае, ці гучыць яшчэ беларуская мова на Беларускім вакзале?

Папярэднія шпацыры:

«Развітанне з радзімай» на кожнай станцыі метро

Амбасада Беларусі

Беларускія рэстараны

«Бібліятэка імя Леніна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?