12 красавіка на
Уладзімір Ухін прыйшоў на ТБ у 1960 годзе. Яму споўнілася 30 гадоў, ён паспеў тры гады правучыцца ў Сельгаспінстытуце ў родным Омску, скончыць эстрадныя курсы пры маскоўскім Тэатры эстрады і скончыць эстраднае ж аддзяленне ГИТИСа. Але на тэлебачанні Ухін пачаў не зусім па спецыяльнасці — простым дыктарам.
Шоуменам, калі казаць
Гэтая перадача была ледзь не адзінай дзіцячай на савецкім тэлебачанні ў той час. Яна з’явілася як перайманне гэдээраўскай і хітом стала далёка не адразу —некалькі гадоў сышло на тое, каб намацаць і зрабіць добра. Знаёмы ўсім выгляд перадача набыла толькі праз гады дзякуючы цэлай камандзе выдатных людзей. Над ёй працавалі Аляксандр Курляндскі, Эдуард Успенскі, рэжысёры, аператары, сцэнарысты і мультыплікатары — застаўка з’явілася адразу анімацыйная, класічную пластылінавую рабіў Аляксандр Татарскі, а песню «Спят усталые игрушки» праспяваў знакаміты Алег Анофрыеў.
Але на віду быў вядоўца, які хутка стаў дзядзькам Валодзем, і цацкі — Хруша, Сцяпашка, Філя (за імі, вядома, стаялі
Менавіта іх і бачылі, і любілі дзеці: яны разыгрывалі сцэнкі, абвяшчалі мультфільм, а затым развітваліся, жадаючы добрай ночы.
У
Такая разнастайнасць нават выклікала яшчэ адну інтрыгу для юных гледачоў у дадатак да высвятлення набору звяркоў і які мульцік пакажуць: хто ж з дарослых прыйдзе ў дзіцячы свет сёння?У кожнага вядоўцы быў свой вобраз, характар і свая адметная якасць, але
дзядзьку Валодзю вылучала ўтульная, з лёгкім адценнем ментарства лагоднасць.У кожнага з вядоўцаў былі і іншыя заняткі: Святлана Жыльцова вяла моўныя перадачы, Ангеліна Воўк — навіны, Юрый Нікалаеў — «Ранішнюю пошту», але са «Спокойной ночи, малыши» перш за ўсё асацыяваўся дзядзька Валодзя. Менавіта таму для савецкага дзіцяці ён быў адным з пастаянных персанажаў яго жыцця, чымсьці накшталт члена сям’і — разам з нянькамі, выхавальніцамі і настаўніцамі пачатковых класаў.
Уладзімір Ухін аддаў перадачы 31 год, больш, чым
Ён вёў некалькі перадач, здымаўся ў кіно — у «Вялікай касмічнай вандроўцы» і «Прадчуванні кахання», дзе фактычна сыграў самога сябе.
Сышоў ён у
Сённяшні фармат перадачы Ухін так і не прыняў. «Ну што яны могуць расказаць дзецям за пяць хвілін? У нас у свой час было 15, а то і 20 хвілін на перадачу. Не толькі на мультфільм хапала, яшчэ і жыццю навучыць. А цяпер…» —казаў ён у інтэрв’ю некалькі гадоў таму.