Эканоміка77

Лукашэнка: «Да восені вырашыць зямельнае пытанне»

У Століне ён загадаў выдзеліць больш зямлі прыватнікам, знайшоўшы разумны баланс паміж інтарэсамі людзей і дзяржавы.

Сельгасугоддзі ў Беларусі павінны апрацоўваць тыя, хто можа забяспечыць найбольш эфектыўную вытворчасць. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Столінскі раён Брэсцкай вобласці.

У прыватнасці, была ўзнята тэма развіцця фермерскіх гаспадарак. У Столінскім раёне гэта пытанне асабліва актуальнае ў сувязі з наяўнасцю высокаўрадлівых глеб, на якіх мясцовыя жыхары вырошчваюць вялікія аб’ёмы агародніннай прадукцыі. Пры гэтым фермеры часта скардзяцца на тое, што ім выдзяляецца мала зямлі.

«Праблему трэба вырашаць. Мне ўсё роўна, хто будзе апрацоўваць зямлю. Галоўнае — гэта эфектыўнасць. Зямлёй павінен валодаць той, хто лепш гэта зробіць. І трэба спыніць гэту валтузню», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду разам з уладай на месцах да восені вырашыць зямельнае пытанне, знайшоўшы разумны баланс паміж інтарэсамі людзей і дзяржавы. «Прымайце рашэнні, каб яны былі простыя і зразумелыя», — сказаў ён.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць