У 2015–2016 гадах у Беларусі плануецца збіраць да 120 тысяч легкавых аўтамабіляў кітайскай карпарацыі Geely. Як паведаміла прэс-служба ўрада, пра такія планы казалася 12 красавіка падчас наведвання прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам вытворчай пляцоўкі ААТ «Барысаўскі завод» Аўтагідраўзмацняльнік».

Тут сумесна з кітайскай карпарацыяй Geely плануецца рэалізаваць інвестыцыйны праект па зборцы 10 тыс. аўтамабіляў з CKD-камплектаў (зборка цалкам разабраных машынакамплектаў).

З 2012 па 2015 гады плануецца пабудаваць ужо новы завод вытворчай магутнасцю да 60 тыс. легкавых аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?