Калі вадзіцель не саступіў дарогу машыне хуткай меддапамогі, яму пагражае штраф да мільёна рублёў і пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам да года,нагадаў 13 красавіка выканаўца абавязкаў начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Максюта падчас правядзення прафілактычнай акцыі «Саступі дарогу хуткай дапамозе».
За 2011 год на тэрыторыі Мінска здарылася 11 ДТЗ з удзелам машын хуткай дапамогі, у якіх пацярпелі шэсць работнікаў медыцынскай службы, паведаміў Максюта. «Сёлета ўчынена адно ДТЗ, у якім пацярпеў адзін чалавек. Падчас прафілактычнай акцыі супрацоўнікі ДАІ будуць адсочваць тых, хто не саступае дарогу „хуткім“, спыняць іх і прымяняць да іх меры адміністрацыйнага ўздзеяння», — адзначыў прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі. Ён растлумачыў: за недаванне перавагі ў руху машынам аператыўнага прызначэння прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 10 базавых велічынь з магчымым пазбаўленнем права на кіраванне аўтамабілем да года.
Паводле слоў Максюты, такія прафілактычныя акцыі плануецца зрабіць рэгулярнымі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары