Меліярацыя з 2013 года стане асноўным напрамкам фінансавання. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы меліярацыйны аб’ект «Семігосцічы» Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

«Мы дамовіліся: з наступнага года будзем прыярытэтна фінансаваць меліярацыю — гэта дзяржаўная праца, а не будаўніцтва ферм — гэтым павінны займацца гаспадаркі», —
сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў дакладна пралічыць, колькі сродкаў спатрэбіцца на правядзенне меліярацыйных работ. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсё павінна быць максімальна эканомна.

Яму далажылі пра тое, як выконваецца Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся ў Брэсцкай вобласці і Столінскім раёне.

Праграмай прадугледжана рэканструкцыя і аднаўленне асушальных сістэм, асушванне высокаўрадлівых зямель, правядзенне аграмеліярацыйных мерапрыемстваў і рамонтна-эксплуатацыйных работ, а таксама абарона населеных пунктаў і зямель ад паводак.
«Сілы ёсць, тэхніка ёсць, ведаеце, як нарошчваць брыгады меліяратараў, — рэзюмаваў Лукашэнка. — Мы ўвядзем у абарот велізарныя аб’ёмы зямель. А колькі атрымаем ад рэалізацыі прадукцыі!».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?