У мінскіх парках 14 красавіка адкрыўся сезон працы атракцыёнаў.

Як паведамілі на УП "Гарадскія паркі Мінскзелянбуду",

15 красавіка ў двух цэнтральных парках сталіцы будзе арганізавана святочная канцэртная праграма: у парку імя Максіма Горкага яна пройдзе з 14.00 да 16.00, у парку Чалюскінцаў — з 15.00 да 16.00.

Згодна з раскладам атракцыёны ў гэтых двух парках будуць працаваць па наступным графіку:

панядзелак — з 15.00 до 21.00;

аўторак, серада, чацвер, нядзеля — з 11.00 да 21.00;

пятніца, субота, святочныя і перадсвяточныя дні — з 11.00 да 22.00;

дзіцячыя атракцыёны працуюць з 11.00 да 21.00.

Атракцыёны ў парку культуры і адпачынку імя 50-годддзя Кастрычніка, які размешчаны ў Заводскім раёне паміж вуліцай Даўгабродскай і Партызанскім праспектам, у панядзелак і нядзелю працуюць з 12.00 да 20.00.

Новых атракцыёнаў да адкрыцця сезона-2012 у мінскіх парках не ўстанаўлівалі, аднак не выключана, што да канца года ў парку Чалюскінцаў усё ж з'явяцца два новыя атракцыёны.

Усяго ў чатырох парках, падпарадкаваных "Мінскзелянбуду", — імя Горкага, Чалюскінцаў, імя 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска (на Чыжоўскім вадасховішчы), — працуюць каля 40 атракцыёнаў для дзяцей і дарослых.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?