Навіна пра вызваленне Андрэя Саннікава выклікала розгалас у інтэрнэце. Чытачы нашага сайта, апроч словаў радасці, задаліся пытаннем, калі выйдзе на свабоду іншы экс-кандыдат Мікола Статкевіч. «Добрая навіна! Чакаем вызвалення астатніх», — напісаў Мікалай. Тролі тым часам паспрабавалі перавесці тэму на бізнэсмэна Аляксандра Сманцара, асобу якога звязваюць з выбарчай кампаніяй Статкевіча.

За першыя тры гадзіны на сайце Хартыя’97 набралася больш за 600 каментароў. «Найлепшая навіна за апошні год. Слава сапраўднаму прэзідэнту!» — піша Антон. «Я спадзяюся, што пасля ўсяго, што з ім здарылася, у яго не згубілася жаданне аймацца палітыкай надалей», — адзначае qq. Апроч таго,

навіну на сайце «лайкнулі» каля 870 карыстальнікаў Facebook і 580 чалавек з «Укантакце».

Каментатары сайта Tut.by таксама радуюцца вызвалення Саннікава. «Пагроза санкцый такі дзейнічае:) І здаецца мне, што таварыш Пуцін адыграў нейкую ролю ў стварэнні сітуацыі…» — мяркуе Alman2008. «Вось што санкцыі жыватворачыя робяць!» — дадае Sucre.

Але і тут не абыходзіцца і без правакатараў: «Слабак, — не тое, што Статкевіч. Той прашэння не падпісаў, у адрозненне ад Саннікава. А такім крымінальнікам дарога да ўлады закрыта», —
піша let0m.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0