Старшыня Нямецка-беларускага таварыства прафесар Райнэр Лінднэр так пракаментаваў вызваленне з турмы Андрэя Саннікава:

«Гэта важная, доўгачаканая навіна. Мы рады, што Андрэй на волі. Еўрасаюз будзе адэкватна рэагаваць на гэты ўчынак беларускіх уладаў, каб знайсці магчымасць для новых сумесных крокаў — гэта можа быць вяртанне паслоў. На наступным тыдні, думаю, гэта будзе актыўна абмяркоўвацца ў Еўрасаюзе. Пакуль не магу дакладна сказаць, якімі будуць крокі ў адказ. Разам з тым, за кратамі застаюцца іншыя вязні. Еўрасаюз можа адмяніць некаторыя санкцыі, толькі калі ўсе палітвязні акажуцца на свабодзе. Санкцыі адыгралі сваю ролю, але былі і іншыя фактары. Тое, што адназначна: усе палітвязні павінны выйсці на свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?