Зняволенне і катаванні пакінулі след на абліччы Саннікава. Фота Сяргея Гудзіліна.

Зняволенне і катаванні пакінулі след на абліччы Саннікава. Фота Сяргея Гудзіліна.

Саннікава сустрэлі скандаваннем «Жыве Беларусь!» і «Наш прэзідэнт». Былі воплескі, бел-чырвона-белыя букеты і поціскі рук.

Сустрэча была вельмі кароткай. На пытанні Саннікаў адказваць адмовіўся. У тым ліку і на пытанне карэспандэнта «НН», ці сапраўды яму прапаноўвалі выехаць з Беларусі. «Усе адказы — заўтра, — сказаў Саннікаў. — Мая сям’я па-ранейшаму ў закладніках», — нагадаў ён. Адзінае, што ён удакладніў, — што ён напісаў прашэнне аб памілаванні 20 лістапада, а не пры канцы снежня, як паведамлялі лукашэнкаўцы.

За рулём машыны, якая прывезла Саннікава з Віцебска, быў тата Алеся Атрошчанкава, прэс-сакратара Саннікава ў часе прэзідэнцкай кампаніі.

Фоты і відэа з сустрэчы глядзіце на сайце неўзабаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?