Міністэрства адміністрацыі і аблічбоўкі Польшчы выдаткуе на фестываль 90 тысяч злотых (каля 30 тысяч дaляраў).

Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сродкі атрымае «Культурна-грамадская хуткая дапамога», якая з’яўляецца сёлета афіцыйным арганізатарам «Басовішча». Фэст пройдзе з 13 па 15 ліпеня.

Таксама арганізатары маюць надзею на фінансавую падтрымку ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства і спонсараў.

Арганізатары заяўляюць, што ў гэтым годзе на «Басовішчы» выступіць як мінімум 10 гуртоў.

Два з іх будуць прадстаўляць беларускую меншасць Польшчы. Таксама у межах фэсту пройдуць канцэрты клубнай музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?