Міраслаў Лайчак вітаў вызваленне апазіцыйнага лідара і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго блізкага паплечніка і апазіцыйнага актывіста Дзмітрыя Бандарэнкі.

«Славакія і Еўрапейскі Саюз доўга чакалі гэтага кроку. Спадзяемся, што працэс працягнецца, і неўзабаве будуць адпушчаныя і рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя. Важна, каб Беларусь выканала гэтую абавязковую ўмову для аднаўлення дыялогу з Еўрасаюзам. Беларускія грамадзяне і сусветная супольнасць жадаюць бачыць, што ў Беларусі працуюць асновы дэмакратыі, правы чалавека, грамадзянскія свабоды і прававая дзяржава. Мы будзем уважліва сачыць за далейшым развіццём падзеяў у Беларусі і ў выпадку выканання названых крытэраў будзем гатовыя падтрымаць станоўчае развіццё ў супрацоўніцтве паміж ЕС і Мінскам», — заявіў М. Лайчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?