Мужчыны бываюць рознымі: хтосьці мачо, хтосьці мамчын сынок, а хтосьці — шалёны раўнівец. Але ўсім уласціва кахаць, толькі кожны, у залежнасці ад характару і жыццёвых каштоўнасцяў, робіць гэта па-свойму. Мужчынскае каханне можна падзяліць на некалькі тыпаў.

Ахвярнае каханне

У цэнтры такіх адносін знаходзіцца жанчына. Мужчына гатовы пакласці свет да яе ног. Ён нічога не патрабуе ўзамен. У такім каханні ёсць адзін вялікі плюс — усёпаглынальны клопат, догляд і ўвага. Ён ахвяруе сабой дзеля вас і вашых інтарэсаў. Але ўсёабдымная апека хутка дакучае і нават пачынае выводзіць з сябе. Гэтакі плюшавы мядзведзь — добры і спагадны, але сэксуальна непрыцягальны. А паколькі ён ад вас не патрабуе ніякай аддачы ў пачуццях, паважаць яго вы пачынаеце ўсё менш і менш.

Жарсць, або выключна сэксуальная цяга

Чума XXI стагоддзя — мачо і лавеласы. Такія мужчыны не турбуюць сябе рамантычнымі заляцаннямі да дзяўчат. Імі рухае сэксуальны інстынкт. Ён не спрабуе даведацца пра вас як пра асобу, яму абсалютна абыякавыя вашыя ўнутраныя перажыванні. Каханне для яго — гульня, а вы — чарговая перамога ў яго доўгім паслужным спісе. Так, магчыма, вы трапіце ў эпіцэнтр жарсці і эмоцый, але калі вы перастанеце яго задавальняць у сэксуальным плане, ён вас кіне. Такія мужчыны — вялікія эгаісты, іх цікавяць толькі ўласныя жаданні і патрэбы. З ім у вас можа здарыцца кароткая інтрыжка, ні намёку на сур’ёзныя адносіны.

Сапраўднае, шчырае каханне

Вы сустрэлі практычна ідэальнага мужчыну. Ён цікавы. Вы можаце размаўляць з ім гадзінамі. Ён цікавіцца вашымі праблемамі, непадробна вам суперажываючы. Ён не зматае вуды пасля першай праведзенай разам ночы. Ён будзе шанаваць вас і вашыя пачуцці і ніколі не стане самасцвярджацца за ваш кошт.

Каханне як ідэя фікс

Гэта шалёнае пачуццё, якое мяжуе з псіхічным адхіленнем. Сумесь вар’яцкай жарсці і шалёнай рэўнасці. Ад такога кахання толькі боль і прыніжэнні. У такіх адносінах, як правіла, свет круціцца выключна вакол мужчыны. Вы заўсёды будзеце яму чымсьці абавязаныя. Узамен на вашы клопаты і цярпенне вы будзеце атрымліваць велічэзныя порцыі рэўнасці разам з беспадстаўнымі абразамі, таму што вы — яго жанчына і павінныя належаць толькі яму. Такія адносіны для жанчыны звычайна заканчваюцца вельмі балюча — разрыў ініцыюе ён, каб яшчэ раз даказаць, што вы залежыце ад яго.

Каханне-супрацоўніцтва, каханне-партнёрства

Такое каханне будуецца на даверы: ты — мне, я — табе. Ён без ваганняў падзеліцца з вамі сваімі праблемамі і ад вас будзе чакаць таго ж. У такіх адносінах няма жарсці, усё роўна і спакойна, без узлётаў і падзенняў. Стабільнасць — дэвіз такіх адносін. Але ёсць адзін мінус у такім каханні: ведаючы адно пра аднаго ўсё, вы можаце хутка адно аднаму надакучыць, таму лепш, каб у кожнага была асабістая прастора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?