«Сітуацыя з Беларуссю наступная: усе ўдзельнікі спалоханыя, там самая сапраўдная паніка», — прызнаў ён.

Як паведамлялася, у сярэдзіне сакавіка КДБ РБ арыштаваў у беларускім офісе МММ-2011 групу грамадзян па абвінавачанні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры. Падчас праведзеных ператрусаў канфіскаваныя банкаўскія крэдытныя пластыкавыя карткі, на рахунках якіх было больш за Br800 млн.

«Усе хочуць забраць свае грошы… Таму там (у Беларусі) варта ўвесці свайго роду „рэжым спакою“. Цяпер уведзеныя часовыя абмежаванні — сума ўкладу плюс 10%», — загадаў Маўродзі.

«Гэта маё рашэнне — і я за яго нясу адказнасць», — дадаў заснавальнік фінансавай піраміды.

Маўродзі не выключыў рэарганізацыі працы ў Беларусі.

«Наогул я лічу, што беларускія ячэйкі трэба раскідаць і расфармаваць па здаровых. Інакш уся гэтая паніка будзе доўга цягнуцца. Але гэтае рашэнне пакуль не прынятае», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?