Юрась з Мураванай Ашмянкі быў зусім не дурны. Ужо другі год вучыўся ў Магілёве на эканамічным аддзяленні. Далёка, праўда, ад дому, але давалі накіраванне ад Ашмянскага мясакамбіната. Ды і маці, апрацаваўшы дваццаць год у вясковай краме, раіла звязаць жыццё з эканомікай.
Маці казала, што эканамісты вялікімі людзьмі робяцца і, маючы дыплом эканаміста, можна нават на прэзідэнта балатавацца.Усё яе начальства, якое скончыла эканоміку ці не ў тым самым Магілёве, напаўняла яе заўсёды жудасным страхам.
Яна марыла, каб сын уладкаваўся ў структуры расследвання эканамічных злачынстваў і прыехаў правяраць яе начальнікаў.Гэта была б яе ціхая помста начальству, што на працягу дваццаці год піло яе кроў. Бацька не меў нічога супраць. Ён не пераймаўся занадта навуковымі справамі. Так Юрась паступіў у Магілёў.
Вучыўся ён нядрэнна. Сяброў, праўда, шмат не займеў.
Саромеўся свайго вясковага паходжання, сваіх простых бацькоў, свайго зацвярдзелага вымаўлення «чэ» і «эр». ХоцьАле Юрась не даваў веры дзяўчатам і лічыў, што тыя з яго кпяць.дзяўчаты-аднагрупніцы падкрэслівалі, што з такой вымовай ён здаецца больш мужным і прывабным за сваіх аднагрупнікаў, якія «чякалі» і «чюкалі».
Не мог ён пахваліцца і моднымі абноўкамі, хоць спраўна з дому прывозіў вялікімі торбамі бульбу і свіныя кумпякі. Гэтага, аднак, як меркаваў, было замала, бо
трэба было мець крутыя тэлефоны, тонкі ноўтбук, пацёртыя джынсы і абавязкова туфлі з вострымі насамі.
Ён часта чуў сябе самотным. Мог цэлыя дні сядзець ля акна ў інтэрнаце і ўглядацца ўдалеч. Сумаваў па Мураванай Ашмянцы, па бацьках, па людзях, якіх ён ведаў і якія ведалі яго, па старой друкарні, што стаяла наводшыбе ад вёскі і дзе кальвіністы друкавалі некалі свае рэфармацкія кніжкі. Там файна было ў маленстве гуляць у хованкі.
Пагаварыць у інтэрнаце не было асабліва з кім. Усе былі або нецікавыя і нудныя — расказвалі, хто колькі выпіў, або надта крутыя — да іх невядома было, з якога боку і прыступіцца.Гавырылі інакш, інакш думалі. Не мог ён да іх прывыкнуць. Не ляжала сэрца і ўсё, хоць забіся.
Юрась часта шпацыраваў па магілёўскіх вуліцах, углядаўся ў твары мінакоў, разглядаў будынкі і аўтамабілі. Засоўгаўся адной нядзелі даволі далёка, пад царкву, ля якой ніколі яшчэ не хадзіў. Быў веснавы цёплы дзень. Сонечна і ясна. Цвіркалі птушкі, бабулі, усміхаючыся,
Хлопцу заняло дыханне: нарэшце зямляк, са сваёй старонкі!Свой чалавек, ды яшчэ з мясакамбіната, адкуль яму далі накіраванне ва ўніверсітэт! Юрась пачуў, як дзве царкоўныя бабулі, прачытаўшы надпіс на фургончыку, хвалілі Ашмянскі мясакамбінат, кажучы, што там у кілбасы хоць нейкае мяса кладуць. Хлопец узрадаваўся яшчэ больш, увесь заззяў, а сэрца забухкала мацней. Падляцеў да прыадчыненай дзверцы кабіны. Выгукнуў
«Здароў! Ты з Ашмяны?! І я ж адтуль, зямляк! Як там? Што чуваць?» І ніякай рэакцыі.Маладзён з кабіны не варухнуўся. Застыў на месцы і Юрась.
Нарэшце, праз хвілю кіроўца павярнуўся да яго. З галавы да ног абвёў позіркам і кінуў грэблівае: «Пшол атсуда, калхазан!..»
І сонца схавалася за хмару, замест цвіркання птушак заграгалі вароны, носячыся ля купала недалёкай царквы, а бабулі ўжо не ўсміхаліся, а шчэрыліся, ківаючы, здавалася, у знак згоды з
Юрасю хацелася праваліцца скрозь зямлю, растварыцца ў паветры. Так дрэнна і няёмка ён не адчуваў сябе ніколі ў жыцці.
«І што гэта за народ такі, — думаў Юрась па дарозе ў інтэрнат. — Нібы свае, а такія чужыя. Нейкі я не такі, як усе гэтыя. Я — прыхадзень, мусіць, з чужой планеты…
Ёсць, пэўна, яшчэ такія ж людзі, якія, як і я, так і не патрапілі асімілявацца, бо вельмі ўжо сумавалі па сваёй роднай планеце, дзе кажуць цвёрдае «чэ» і дзекаюць.Але мы не скорымся і заваюем гэты свет!»