Сайт Нацыянальнага банка не працуе ўжо другі дзень. Праблемы з доступам да сайта былі заўважаныя яшчэ ўчора, і дагэтуль беларусы не могуць спраўдзіць афіцыйны курс валюты.

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, вінаваты тэхнічны збой.

Рамонтныя працы вядуцца, але дакладны час, калі сайт запрацуе, невядомы.

Хвалявацца наведвальнікам сайта няварта - дэвальвацыі не адбылося. Курс даляра застаўся на ўзроўні 8010 рублёў, а еўра вырас з 10 430 да 10 520 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?